Дзяржаўная сімволіка

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'явы яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Прававое рэгуляванне, парадак выкарыстання і апісанне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г нумар 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь".

flag

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'явы яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырыней 2/3 і ніжняй – зяленага колеру 1/3 шырыні сцяга.

Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Суадносіны шырыні і даўжыні сцяга – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўцы (флагштока), якое фарбуецца ў залацісты (вохра) колер.

Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь узнімаецца або ўстанаўліваецца:

  • на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
  • на будынках Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
  • на будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
  • на будынках органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
  • на будынках судоў Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў – пастаянна, а над будынкамі, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, – на час правядзення пасяджэнняў;
  • на будынках, тэрыторыях і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, на будынках гандлевых устаноў Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца за мяжой, на марскіх суднах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асобы знаходзяцца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм ер-міністр Рэспублікі Беларусь або іншыя асобы, якія прадстаўляюць Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, – у парадку, вызначаемым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • у памяшканнях для галасавання – у дні выбараў і рэферэндумаў;
  • у вайсковых часцях Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковым статутам;
  • на пагранічных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
  • на марскіх суднах, суднах рачнога флоту, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;
  • на спартыўных арэнах – у час правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і ў час узнагароджання беларускіх спартсменаў – пераможцаў міжнародных спаборніцтваў;
  • на іншых аб'ектах у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з рашэннем Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
  • Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама на цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі у час народных, працоўных, сямейных свят і ў іншыя памятныя дні.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

gerb 2021

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'явы яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лену. Вянок тройчы абвіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы: "Рэспубліка Беларусь".

 

 

 

 

 

Выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь змяшчаецца:

  • на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на будынках палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, на будынках мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, гандлевых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой; у памяшканнях шэрага іншых дзяржаўных устаноў;
  • на пячацях і бланках дакументаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, Урада, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь і г. д.;
  • на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах Рэспублікі Беларусь;
  • на пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь а таксама на дыпламатычных і іншых замежных пашпартах, якія выдаюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь;
  • на пагранічных слупах, якія ўстанаўліваюцца на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г нумар 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Словы М. Клімковіча, У. Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечная шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Праслухаць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Гімн.mp3

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца:

пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім прысягі;

пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

у час афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній;

у час правядзення цырымоній сустрэч кіраўнікоў замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў замежных дзяржаў, якія наведваюць Рэспубліку Беларусь з афіцыйнымі візітамі;

пры афіцыйных цырымоніях ускладання вянкоў кіраўнікамі замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў;

пры правядзенні воінскіх рытуалаў – у адпаведнасці з агульнавоінскімі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;

пры афіцыйных цырымоніях у час спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі – у адпаведнасці з правіламі арганізацыі гэтых спаборніцтваў.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

пры адкрыцці помнікаў, памятных знакаў i іншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыцця Рэспублікі Беларусь, у гонар знакамітых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукі, мастацтва і культуры;

пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь;

у час урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;

грамадзянамі ў час народных, працоўных, сямейных свят і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі ды Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь трансліруецца дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыевяшчальнымі кампаніямі:

штодзень у пачатку i перад завяршэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчанні – у 6 гадзін і ў 24 гадзіны;

у навагоднюю ноч – пасля бою гадзінніка ў 24 гадзіны.

Пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

Выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пры правядзенні Рэспублікай Беларусь афіцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, устаноўленымі Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, законамі, правіламі і звычаямі дзяржавы знаходжання.

Банеры

Пра нас

Ашмянскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (далей РУП ЖКГ) цяпер налічвае больш за 350 чалавек, якія бяруць удзел у прадастаўленні камунальных паслуг насельніцтву горада Ашмяны і Ашмянскага раёна. Для прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг на прадпрыемстве створаны 11 структурных падраздзяленні.

 Асноўнымі відамі дзейнасці Ашмянскага РУП ЖКГ.

  • тэхнічнае абслугоўванне шматкватэрных жылых дамоў, рамонт удасканаленых пакрыццяў праездаў, праходаў, догляд за зялёнымі насаджэннямі;
  • халоднае і гарачае водазабеспячэнне;
  • водаадвядзенне (каналізацыя);
  • цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне;
  • вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў;
  • уборка вуліц, тратуараў; - прадастаўленне ложка-месцаў у гасцініцы;
  • лазневае абслугоўванне ў горадзе і ў сельскай мясцовасці;
  • рэалізацыя прадметаў пахавальнага рытуалу.

Кантакты

Адрас: 231103, г.Ашмяны, вул.Чкалава, 19 тэл. 2-23-93 Панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца з 8:00 да 17:00 перапынак на абед з 13:00 да 14:00 выходны: субота, нядзеля Email: priemnaja@oshmjkh.by Рэжым працы абанентнага аддзела тэл. 7-32-66 Панядзелак, аўторак, серада, пятніца: 8:00 да 17:00 (без перапынку на абед) Чацвер: 8:00да 19:00 (без перапынку на абед) Субота:                   8:00 да 14:00  

 

President.gov.by
Сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Oshmiany.gov.by
Сайт Ашмянскага райвыканкаму

Mjkx.gov.by
Сайт Міністэрства ЖКХ

Gkx.by
Партал камунальнай пісьменнасці

Osh.by
Cайт рэдакцыі "Ашмянскі веснік"

Мы на карце

© 2024 Все права защищены. Ошмянское РУП ЖКХ.